Gistoryi

Беларусь – рэпрэсіі. Украіна – вайна. Польшча – новы свет. Гісторыя анестэзіёлага з Бабруйску, які не падпісаў пакаяннага ліста

Анестэзіёлаг Дзмітрый Яскевіч у 2020 годзе.
Анестэзіёлаг Дзмітрый Яскевіч у 2020 годзе. Фота для рэдакцыі

Для Дзмітрыя Яскевіча і ягонай жонкі, медыкаў з Бабруйску, пратэсты 2020 года зрабіліся пераломным момантам. Яны выходзілі на вуліцы, бо верылі, што перамены блізка. Але замест свабоды – ператрус, ІЧУ, крымінальная справа і прапанова пакаяцца. Увосень 2021-га стала ясна: заставацца ў Беларусі небяспечна. У лістападзе сям'я зʼехала – спачатку ва Украіну, а з пачаткам вайны перабралася ў Польшчу. Сёння Дзмітрый працуе анестэзіёлагам у польскім шпіталі, але вяртанне на радзіму для яго – пытанне, якое гучыць «найбольш драматычна за астатнія».