Naviny

Новыя вядоўцы, новыя праграмы. Што новага чакае вас на «Белсаце» з 1 верасня?

Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года
Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Адзіны беларускамоўны тэлеканал «Белсат» пачынае новы сезон з яшчэ большаю колькасцю праграмаў! У восеньскім сезоне іх будзе 16, у тым ліку 4 цалкам новыя. Кіраўніцтва тэлеканалу прыадкрывае таямніцы будучых праектаў і апавядае, чаму варта заставацца з «Белсатам» гэтаю восенню.