Naviny

Нафта па трубаправодзе «Дружба» зноў паступае ў Славаччыну пасля атакі дронаў

Славаччына
Агульны выгляд участку нафтаперапрацоўчага заводу «Slovnaft» 31 траўня 2022 года ў Браціславе, Славаччына. «Slovnaft» уваходзіць у вугорскую групу «MOL» ды імпартуе нафту маркі «Urals» з Расеі. Фота: Zuzana Gogova/Getty Images

Пра аднаўленне паставак нафты па «Дружбе» ў Славаччыну паведаміла міністарка эканомікі гэтай краіны Дэніса Сакава. Пастаўкі спыняліся пасля нападаў беспілотнікаў на нафтаперапамповачную станцыю «Унеча» ў Расеі.