Naviny

Суд без права на абарону: як Беларусь выкарыстоўвае спецвядзенне супраць іншадумцаў

Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Цімур Котаў / Белсат
Суд Цэнтральнага раёну. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Цімур Котаў / Белсат

У Беларусі ў 2022 годзе з'явіўся інстытут спецыяльнага вядзення. У сусветнай практыцы ён вядомы як судовыя працэсы in absentia – разгляд справы без удзелу абвінавачанага. Ужо на этапе прыняцця закону пачаліся спрэчкі аб яго адпаведнасці Канстытуцыі Беларусі і міжнародным стандартам справядлівага суда. Беларускі варыянт «завочных судоў» адрозніваецца ад замежных аналагаў шырынёй прымянення і адсутнасцю гарантый перагляду прысуду. «Белсат» вывучыў даклад Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі і распавядае самае важнае.