Naviny

Археолагі вызначылі дакладны год заснавання Менску і імя яго заснавальніка

Наканечнікі стрэлаў, знойдзеныя падчас раскопак вёскі Гарадзішча. Фота: БелТА
Наканечнікі стрэлаў, знойдзеныя падчас раскопак вёскі Гарадзішча. Фота: БелТА

Менск быў заснаваны за 70 гадоў да яго першай летапіснай згадкі. Пра гэта БелТА паведаміў Андрэй Вайцяховіч, загадчык аддзелу археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытуту гісторыі НАН, які кіруе раскопкамі ў вёсцы Гарадзішча за 10 км ад беларускай сталіцы.