Naviny

Беларусь паставіла ў Нікарагуа 128 МАЗаў, але грошы за іх пакуль не атрымае

Беларускія МАЗы, пастаўленыя ў Нікарагуа. Фота: Минпром Беларуси / Telegram
Беларускія МАЗы, пастаўленыя ў Нікарагуа. Фота: Минпром Беларуси / Telegram

У сталіцы Нікарагуа горадзе Манагуа адбылася перадача першай партыі тэхнікі МАЗ, якая складаецца з 128 адзінак. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці Беларусі.