Naviny

У «BELPOL» раскрылі, як улады Беларусі спрабуюць стварыць ракеты для «Паланэзу»

РСЗА «Паланэз» на выставе «Milex-2021». Фота: Homoatrox / Wikimedia
РСЗА «Паланэз» на выставе «Milex-2021». Фота: Homoatrox / Wikimedia

Улады Беларусі расказваюць, што хочуць стварыць уласную ракету ўзроўню расейскага «Іскандэру». Разглядаецца інтэграцыя тэхналогіяў расейскага «Арэшніку» ў «нейкія ракеты супольныя», а таксама дадаванне да ракет ядравых боегаловак. Арганізацыя «BELPOL» раскрыла не вельмі паспяховыя дэталі гэтых планаў.