Gistoryi

Сяргей Пальчэўскі: Я б жыў ва Украіне, каб не праблема з легалізацыяй

Былы актывіст «Маладога фронту» і добраахвотнік Сяргей Пальчэўскі ва Украіне.
Былы актывіст «Маладога фронту» і добраахвотнік Сяргей Пальчэўскі ва Украіне. Фота з асабістага архіва героя

Былы актывіст «Маладога фронту» Сяргей Пальчэўскі стаўся знакамітым шырокаму колу грамадскасці, пасля таго як прыкуў сябе кайданкамі да бампера «МАЗу» ў Курапатах падчас пратэсту супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтру ў 2017-м. Ён зрабіўся фігурантам крымінальнай справы, якую празвалі «справаю патрыётаў», а потым з’ехаў з краіны ў эміграцыю. Сяргей ваяваў ва Украіне і ўжо з тры месяцы застаецца ў Польшчы, але плануе вярнуцца ва Украіну. Пальчэўскі адказаў на пытанні «Белсату».