Kamentar

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі

img
Дрон у паветры. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

«Беспілотнікі ўжо перасталі быць нейкай экзотыкай. Укараненне іх ідзе паўсюдна», – заявіў надоечы падпалкоўнік, які ў беларускім войску адказвае за развіццё беспілотных авіяцыйных комплексаў. Ён пахваліўся, што ў нашай краіне наладзілі навучанне аператараў дронаў яшчэ з школы. Адпаведныя клубы працуюць у Менску і Бярозе. «Белсат» пазваніў у гэтыя школы, каб спытаць, ці рыхтуюць там дзяцей да вайны.