Naviny

У Стамбуле знік прадстаўнік Фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў

Анатоль Котаў
Кіраўнік міжнароднага аддзелу Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў. Варшава, Польшча. 6 кастрычніка 2023 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Анатоль Котаў перастаў выходзіць на сувязь у чацвер, 21 жніўня. Сваякі зніклага падалі заяву ў турэцкую паліцыю і польскае консульства ў Стамбуле.