Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс заявіў, што Расея пайшла на «значныя саступкі» ў кірунку ўрэгулявання пытання вайны з Украінаю шляхам перамоваў. Вэнс выказаў упэўненасць, што прагрэс дасягнуты, нягледзячы на адсутнасць відавочных прыкметаў хуткага заканчэння канфлікту, піша «Reuters».