32-гадовую Вольгу Нікалаеву асудзілі нібыта за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». У леташнім кастрычніку МУС назвала жанчыну датычнай да Telegram-каналу і чату «Белыя крылы Баранавічы».