Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы прызначыў кардынала Кляўд’ё Гуджэроцці сваім прадстаўніком на ўрачыстасцях з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, што запланаваныя на кастрычнік. У 2020 годзе Гуджэроцці дапамагаў вяртанню ў Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады не пускалі на радзіму амаль чатыры месяцы.