Нямецкі тэлеканал ARD паказаў сюжэт, прысвечаны Беларусі і скрайне правай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», што не цураецца супрацы з цяперашнімі ўладамі ў Менску. Згадалі і дэпутата Ёрга Дорнаў, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў на сваіх цыбульных плантацыях пад Лідай. Журналісты паехалі да яго з былым вязнем Сяргеем Чарняком, аднак размовы не атрымалася.