У ноч на 18 жніўня спыніліся пастаўкі нафты ў ЕЗ праз трубаправод «Дружба» пасля атакі ўкраінскіх вайскоўцаў на станцыю перапампоўвання ў Тамбоўскай вобласці Расеі. Паведамлялася, што рамонт можа зацягнуцца, аднак з ім далі рады за двое содняў.