Naviny

Трамп: Украіна атрымае «шмат зямлі» ў абмене тэрыторыямі, але Пуцін можа не захацець угоды

img
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Доналд Трамп тэлефануе Уладзіміру Пуціну падчас перамоваў з лідарамі Украіны і Еўропы. Вашынгтон, ЗША. 18 жніўня 2025 года. Фота: The White House / X

Прэзідэнт ЗША даў інтэрв’ю «Fox News» па выніках перамоваў з прэзідэнтам Украіны і еўрапейскімі лідарамі. Ён спадзяецца, што расейскі кіраўнік пойдзе на мірную ўгоду, але не ўпэўнены ў гэтым. Што вырашыць Пуцін, мае стаць зразумела «цягам пары тыдняў».