Пасля саміту ў Вашынгтоне з удзелам прэзідэнтаў ЗША і Украіны, а таксама еўрапейскіх лідараў плануецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Уладзімірам Пуціным. Паводле крыніцаў «Reuters», яна можа адбыцца ў Вугоршчыне, а паводле тэлеканалу «Sky News», – у Італіі. Раней з'явілася канспіралагічная версія, што перамовы могуць прайсці ў Менску, і менавіта таму Доналд Трамп двойчы за некалькі дзён згадваў беларускіх палітвязняў.