Gistoryi

«Памёр ад стрэлу і прызнаны вінаватым»: пяць гадоў з дня гібелі Генадзя Шутава

На месцы забойства Генадзя Шутава. Фота: Белсат
На месцы забойства Генадзя Шутава. Фота: Белсат

19 жніўня 2020 года ў Менску памёр 44-гадовы жыхар Берасця Генадзь Шутаў. Увечары 11 жніўня ён атрымаў смяротнае раненне ў галаву. Праз паўгода суд прызнаў яго самога вінаватым у «супраціве сілавікам», а відавочцу падзеяў Аляксандра Кардзюкова асудзіў на 10 гадоў калоніі. «Белсат» узгадвае адну з найбольш трагічных і абсурдных старонак беларускіх пратэстаў.