Naviny

«Апастыль не патрэбны ў кожным выпадку». МУС Польшчы адказаў на запыт «Белсату»

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 26 красавіка 2024 года. Фота: Белсат
Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 26 красавіка 2024 года. Фота: Белсат

У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання (МУСіА) Польшчы пракаментавалі «Белсату» інфармацыю пра нібыта забарону аддзелам грамадзянскіх справаў і раўназначным управам ваяводстваў прымаць у беларусаў дакументы на бланках БССР ці СССР і пасведчанні аб нараджэнні без апастылю.