Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) адзначае паскарэнне росту гадавой інфляцыі ў Беларусі. І чакае, што працэс гэты будзе працягвацца. Тым часам у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) не бачаць у гэтым праблемы і заяўляюць, што беларусы толькі багацеюць.