Доналд Трамп назваў Лукашэнку «магутным лідарам Беларусі» і выказаў спадзеў, што «1300 чалавек хутка выйдуць на волю». Журналіст Сяргей Навумчык уважае гэта за аргумент на карысць таго, што трохбаковыя перамовы наконт міру ва Украіне могуць прайсці ў Менску. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у каментары «Белсату» адзначыў, што такія планы сапраўды могуць існаваць, хаця пакуль гэта ўсё спекуляцыі.