Уладзімір Зяленскі напярэдадні сустрэчы з Доналдам Трампам правёў перамовы з кіраўніцаю Еўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен у Бруселі. На прэс-канферэнцыі прэзідэнт Украіны адказаў на некаторыя патрабаванні Уладзіміра Пуціна, якія той, паводле неафіцыйных звестак, высунуў на саміце на Алясцы.