Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч мяркуе, што ЗША на чале з Доналдам Трампам аддаюць перавагу гэтак званай realpolitik, калі каштоўнасці адыходзяць на другі план. З увагі на гэта, як сказаў эксперт у эфіры «Белсату», беларускім дэмакратычным сілам давядзецца мяняць сваю палітыку і шукаць новых ключавых партнёраў.