Афіцыйных звестак пра вынікі саміту на Алясцы вобмаль, аднак заходнія медыі са спасылкаю на крыніцы раскрылі, чаго патрабуе Уладзімір Пуцін за спыненне агню. Расейскі палітык хоча ўвесь Данбас, афіцыйнага статусу расейскай мовы ва Украіне, дазволу на дзейнасць РПЦ, прызнання анексіі Крыму і касавання часткі санкцыяў.