Па стане на 12:00 уезду з Беларусі на адзіным адчыненым для пасажыраў пункце пропуску на мяжы з Польшчай чакаюць 4195 аўтаў і 105 аўтобусаў. Сённяшняя чарга легкавікоў каля мяжы Польшчы можа дасягаць 15 кіламетраў, таму людзі шукаюць іншыя спосабы выбрацца з краіны: чэргі стаяць і ў літоўскі бок, і нават на латвійскай мяжы, дзе такога амаль ніколі не здаралася.