Naviny

Франак Вячорка: Я не разглядаў бы званка Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Менску

Франак Вячорка
Франак Вячорка. Фота: Белсат

Франак Вячорка, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай, у праграме «Раніца з «Белсатам» падзяліўся меркаваннем наконт тэлефоннага званка Доналда Трампа Аляксандру Лукашэнку, перамоваў Трампа і Пуціна на Алясцы ды імавернага хуткага вызвалення ў Беларусі ўсіх палітвязняў.