Расейскі ўрад скасаваў патрабаванне да экспарцёраў абавязкова прадаваць валюту на ўнутраным рынку. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» папярэдзіла, што гэта разам з іншымі чыннікамі можа прывесці да зніжэння курсу расейскага рубля да долара, а следам – і беларускага.