Analityka

Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?

Вайскоўцы за шчытамі перакрылі праспект каля Палацу незалежнасці падчас маршу ў Менску, Беларусь. 22 лістапада 2020 года. Фота: Белсат
Вайскоўцы за шчытамі перакрылі праспект каля Палацу незалежнасці падчас маршу ў Менску, Беларусь. 22 лістапада 2020 года. Фота: Белсат

Пратэсты 2020 года ў Беларусі выявіліся незвычайнымі ў гісторыі краіны паводле маштабаў і працягласці. Публічную нязгоду з палітыкай уладаў на вуліцах і плошчах гарадоў выказвалі сотні тысяч асобаў, у тым ліку дзейныя чыноўнікі і сілавікі. Але ўсё ж расколу кіроўных і сілавых элітаў так і не адбылося. У межах цыклу «Чаму не?» «Белсат» разам з экспертамі і ўдзельнікамі тых падзеяў шукаў адказу на пытанне чаму.