Naviny

У Сербіі на антыўрадавых пратэстах адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Ёсць пацярпелыя

Пратэсты каля будынку ўраду ў Бялградзе
Пратэсты каля будынку ўраду ў Бялградзе. 13 жніўня 2025 года. Фота: ВВС

У некалькіх гарадах Сербіі 13 жніўня прайшла чарговая хваля антыўрадавых пратэстаў. Адбыліся сур’ёзныя сутыкненні пратэстоўцаў з прыхільнікамі прэзідэнта Александра Вучыча і паліцыяй, у выніку пацярпелі дзясяткі ўдзельнікаў акцыяў і паліцыянты.