Федэрацыя прафсаюзаў паведаміла, што цяпер абмяркоўваецца ўвядзенне ў Беларусі новай формы працоўных стасункаў: з самарэгулюемым графікам. Наймальнік зможа прапаноўваць столькі працы, колькі вымагаюць «існыя вытворчыя патрэбы». Праўнік Міхаіл Кірылюк у каментары «Белсату» выказаў здагадку, што ўлады рыхтуюцца да таго, каб не плаціць работнікам грошы за час прастою заводаў.