Для паступлення ў ВНУ Польшчы замежнікам цяпер трэба мець сертыфікат ведання польскай мовы на ўзроўні, не меншым за В2, пры чым вынік унутранага іспыту вучэльні не залічваецца. Вялізная колькасць замежных абітурыентаў не паспявае сёлета здаць патрэбны экзамен і рызыкуе не пачаць навучання. Ініцыятыўная група стварыла петыцыю з просьбай адкласці ўвядзенне закону. «Белсат» пагутарыў з суаўтаркай звароту, прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў моладзевай палітыцы Маргарытай Ворыхавай.