Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовы даклад аб правах чалавека, у якім асобны раздзел прысвечаны Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што ў 2024 годзе ў нашай краіне захоўваліся сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека. Сярод іх – катаванні, жорсткае абыходжанне, сексуалізаваны гвалт, адвольныя арышты, рэпрэсіі супраць беларусаў за мяжой, абмежаванне свабоды слова і забарона незалежных прафсаюзаў. Пры гэтым дзяржава нічога не зрабіла для таго, каб прыцягнуць да адказнасці датычных. У якіх парушэннях правоў чалавека абвінавачваюць Беларусь – у аглядзе «Белсату».