Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка 10 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве прадставіў экасістэмы беларускіх дэмакратычных сілаў. Паводле яго, гаворка вядзецца не пра дзясяткі ці нават сотні арганізацыяў і ініцыятываў, а пра больш як 1700.