Напрыканцы ліпеня ў цэнтры Берасця адкрылі «новы арт-аб'ект» – гіганцкі гузік. Мясцовыя жыхары назвалі яго безгустоўным і паскардзіліся на перагружанасць прасторы: хутка па Савецкай вуліцы будзе не прайсці. Карэспандэнт «Белсату» пад выглядам прыватнай асобы звярнуўся па каментар у гарадскі выканкам і выпадкова даведаўся, што гузік будуць прасоўваць у Кнігу рэкордаў Гінэса.