Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка 10 жніўня ў сваім выступе падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве рэзка выказаўся супраць прапановаў распусціць дэмакратычныя сілы або прызнаць паразу перад Аляксандрам Лукашэнкам.