Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская завітала ў эфір «Раніцы з «Белсатам» і адказала на пытанне, што яна сказала б Аляксандру Лукашэнку на асабістай сустрэчы. Лідарка адзначыла, што пашкадавала б яго, бо ён перакрэсліў усё зробленае за гады кіравання краінаю.