Gistoryi

«Я стаміўся. Мне балюча. Гэта нармальна»: псіхолагі пра выгаранне беларусаў пасля 2020-га і пра тое, як справіцца з болем, віной і апатыяй

Людзі ідуць каля цэнтральнага вакзалу. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Людзі ідуць каля цэнтральнага вакзалу. Варшава, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Пяць гадоў таму Беларусь ахапілі масавыя пратэсты. Тады было пачуццё ўздыму, надзеі і салідарнасці. Сёння – стомленасць, апатыя, страх і віна. Пераменаў не адбылося, сотні тысяч людзей у выгнанні, тысячы – у беларускіх турмах, а размовы пра мінулае часта становяцца крыніцай болю. «Белсат» пагаварыў з псіхолагамі Ганнай Матуляк і Людмілай Маліноўскай пра тое, што адбываецца з беларусамі праз пяць гадоў пасля выбараў, як справіцца з выгараннем, пачуццём віны і разрывам сувязяў, і чаму важна дазволіць сабе жыць, нават калі перамены пакуль не наступілі.