Ейнае імя доўгі час было ў цені бацькі – Паўла Латушкі, былога міністра культуры і лідара Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Але сёння Яна Латушка кажа ад свайго імя і ідзе па ўласным шляху – у мінулым годзе прайшла ў Каардынацыйную раду, актыўна ўдзельнічае ў беларускай эмігранцкай палітыцы, будуе сваю кар’еру і спявае ў фолк-гурце «Прымакі». У інтэрв’ю «Белсату» яна распавяла, навошта ёй палітыка, як гэта – быць дачкой апазіцыйнага лідара, чаму ў 8 гадоў яна абрала жыць з бацькам, і пра тое, што зробіць у свой першы дзень у вольнай Беларусі.
Gistoryi
«Я проста хачу дадому – і не баяцца»: Яна Латушка – пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі