У прапагандысцкім фільме ОНТ, што паказалі з нагоды пятай гадавіны пачатку пратэстаў, узяў удзел Аляксандр Гусак, якога назвалі былым вайскоўцам і міліцыянтам, а таксама кіраўніком службы бяспекі штабу Віктара Бабарыкі. Аказалася, што гэтага сілавіка судзілі ў 2005 годзе за спрыянне прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі.
Naviny
Удзельнік фільму пра «грошы Ціханоўскай ад Лукашэнкі» аказаўся крымінальнікам