Паводле неафіцыйных звестак, беспілотнік упаў у Рэчыцы ў ноч на панядзелак, 4 жніўня. «Белсат» паспрабаваў спраўдзіць гэтую інфармацыю, аднак у райвыканкаме заявілі, што нічога не ведаюць і наагул на такія пытанні не адказваюць. Пры гэтым некалькі мясцовых жыхароў факт здарэння пацвердзілі.