Фракцыя Каардынацыйнай рады «Моладзевы наступ» заявіла пра ціск на працоўную групу і сакратарыят КР падчас рыхтавання слуханняў пра дзейнасць Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Лідарка «Моладзевага наступу» Лізавета Пракопчык у размове з «Белсатам» абвінаваціла ў ціску , сярод іншых, Аляксандру Мамаеву – старшыню Міжнароднай камісіі КР, прадстаўніцу фракцыі «Еўрапейскі выбар» і Народнай амбасады ў Славеніі. Аляксандра Мамаева ў каментары нам адказала на гэтыя закіды.