На адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні літоўскія службоўцы паведамілі, што беспілотнік, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі, нёс 2 кг выбухоўкі. Паводле галоўнай версіі, гэта расейскі дрон «Гербера», ён атакаваў Украіну, аднак збіўся з курсу праз сродкі радыёэлектроннай барацьбы.