Надоечы міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што знайшло вінаватых у нястачы бульбы ў крамах увесну. Сярод «злачынцаў» аказаўся Талачынскі кансервавы завод. Там карэспандэнту «Белсату» як прыватнай асобе заявілі, што ў адрозненні ад іншых вытворцаў яны не адправілі за мяжу ніводнай машыны.