Naviny

Масавы голад у выніку ізраільскай блакады ў сектары Газа і магутныя паводкі ў Румыніі. Фатаграфіі тыдня

Палестынцы нясуць на спінах мяшкі з мукой з пункту размеркавання дапамогі каля памежнага пераходу «Зікім» у горадзе Газа, сектар Газа. У выніку працяглых ізраільскіх нападаў і блакады жыхары Газы сутыкаюцца з вострым дэфіцытам харчоў і масавым голадам
Палестынцы нясуць на спінах мяшкі з мукой з пункту размеркавання дапамогі каля памежнага пераходу «Зікім» у горадзе Газа, сектар Газа. У выніку працяглых ізраільскіх нападаў і блакады жыхары Газы сутыкаюцца з вострым дэфіцытам харчоў і масавым голадам. 29 ліпеня 2025 года. Фота: Ali Jadallah / Anadolu via Getty Images

Аслабленне ізраільскай блакады сектару Газа і частковае аднаўленне гуманітарнай дапамогі, пошук ацалелых пасля расейскага ракетнага абстрэлу Кіева, магутныя паводкі ў Румыніі, новае вывяржэнне вулкану Леўатобі ў Інданезіі, пратэсты пенсіянераў з патрабаваннем павысіць пенсіі ў Аргентыне, змаганне з лясным пажарам у Іспаніі – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.