Gistoryi

Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?

Беларускі АМАП перакрывае праспект Незалежнасці падчас акцыі пратэсту супраць спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску, Беларусь. 30 жніўня 2020 года. Фота: – / TUT.BY / AFP / East News
Беларускі АМАП перакрывае праспект Незалежнасці падчас акцыі пратэсту супраць спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску, Беларусь. 30 жніўня 2020 года. Фота: – / TUT.BY / AFP / East News

Адною з сілаў, што зрабіла важкі ўнёсак у перамогу ўкраінскага Еўрамайдану ў 2014 годзе, стаў «Правы сектар» – аб’яднанне правых і нацыянальна арыентаваных арганізацыяў і ініцыятываў. Але ў Беларусі нічога гэткага не ўзнікла і часцяком супрацьстаяць сілавікам Аляксандра Лукашэнкі не было каму. Пра тое, чаму так адбылося, «Белсат» ў межах нашага цыклу «Чаму не?» паразмаўляў з былым удзельнікам беларускага правага руху.