Naviny

Трамп ухваліў мыты ў дачыненні 69 краінаў і тэрыторыяў свету

Доналд Трамп
Доналд Трамп трымае табліцу «ўзаемных тарыфаў» падчас выступу на сустрэчы для абвяшчэння гандлёвых пагадненняў «Зрабі Амерыку зноў багатай» у Ружовым садзе Белага дому 2 красавіка 2025 года ў Вашынгтоне. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images)

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп 31 ліпеня падпісаў указ аб імпартных мытах ад 10 % да 41% для 69 краінаў свету, у тым ліку – Еўразвязу. 1 жніўня скончыўся тэрмін, які амерыканскі лідар даваў краінам для падпісання новых дамоўленасцяў аб гандлі з ЗША.