Больш за 9000 долараў за квадратны метр. Такія кватэры прадаюць забудоўнікі ў цэнтры Менску. І за такі кошт можна спакойна купляць параўнальныя кватэры ў суседніх Варшаве і Маскве, дзе цэны на жытло апошнім часам зніжаюцца. У беларускай жа сталіцы яны паказваюць надзвычайны і імклівы рост.