Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што Масква намагаецца ўжо ўвосень «устанавіць кантроль» над краінаю і рыхтуе «беспрэцэдэнтнае ўмяшанне ў парламенцкія выбары, запланаваныя на верасень». Паводле лідаркі, Расея намагаецца прасунуць «сваіх прадстаўнікоў» у дэпутаты.