З 1 лістапада «Белавія» будзе лётаць на Хайнань (Кітай) два разы на тыдзень – у серады і суботы, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў. Раней «Белавія» паведаміла пра адкрыццё беспасярэдніх рэгулярных рэйсаў на Хайнань з 8 кастрычніка адзін раз на тыдзень – у серады.