Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў прапанову літоўскага дэпутата пазбавіць установу акрэдытацыі міністэрства замежных справаў. У адмысловай заяве адзначаецца, што довады Вітаўтаса Сініцы маюць «недакладную і непраўдзівую інфармацыю» і «шкодзяць сяброўскім адносінам паміж літоўскім і беларускім народамі». А кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што не бачыць падставаў для анулявання акрэдытацыі.